Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2019, 13:00

"Віцебск" у сябе дома з мінімальным лікам адолеў мінскае "Дынама" ў першым матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Віцебска" з лікам 1:0 абыгралі мінскае "Дынама" ў дамашнім матчы 1/2 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лёс сустрэчы вырашыў гол бразільскага легіянера віцябчан Вандэрсана, які вызначыўся на 36-й мінуце гульні.

У другім паядынку футбалісты "Іслачы" выйгравалі ў салігорскага "Шахцёра" пасля першага тайма 2:0, але не ўтрымалі перамогу, двойчы прапусціўшы пасля перапынку - 2:2.

Матчы ў адказ за выхад у фінал кубкавага розыгрышу адбудуцца 1 мая ў Мінску і Салігорску. Рашаючы паядынак за кубак краіны пройдзе 26 мая ў Віцебску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі