Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 снежня 2017, 09:06

Віталь Мутко пакінуў пасаду старшыні аргкамітэта футбольнага ЧС-2018

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Віталь Мутко 27 снежня пакінуў пасаду старшыні арганізацыйнага камітэта чэмпіянату свету па футболе "Расія-2018". Яго месца зойме генеральны сакратар аргкамітэта Аляксей Сарокін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) падзякавала Віталю Мутко за яго ўклад у падрыхтоўку маючага адбыцца сусветнага першынства. У заяве ФІФА таксама гаворыцца, што яна прадоўжыць працаваць у цесным супрацоўніцтве з новым кіраўніцтвам аргкамітэта ЧС-2018, а таксама з расійскім урадам. Некалькі дзён таму Віталь Мутко прыпыніў сваю дзейнасць на пасадзе прэзідэнта Расійскага футбольнага саюза (РФС).

Гэтыя рашэнні прыняты з-за маючых адбыцца разбораў у Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане наконт пажыццёвага адхілення Віталя Мутко ад любой дзейнасці, звязанай з Алімпійскімі гульнямі. Такі вердыкт у адносінах да яго ў пачатку снежня вынес Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Падставай для дыскваліфікацыі стала расследаванне камісіі Дзяніса Освальда, які пераправяраў допінг-пробы расійскіх атлетаў на зімовай Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе. Віталь Мутко не згодны з такім рашэннем МАК і таму звярнуўся з іскам у CAS.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў 11 расійскіх гарадах з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі