Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2018, 16:25

Віталь Булыга стаў спартыўным дырэктарам ФК "Дынама-Мінск"

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Віталь Булыга назначаны спартыўным дырэктарам ФК "Дынама-Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дынамаўскага клуба.

За сваю гульнявую кар'еру форвард Віталь Булыга, якому цяпер 38 гадоў, двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі - у 1998 годзе ў складзе магілёўскага "Дняпра-Трансмаша" і 2009-м - у барысаўскім БАТЭ. У 2015 годзе Булыга адыграў 12 сустрэч у мінскім "Дынама", забіўшы 2 галы. Акрамя таго, доўгія гады выступаў у расійскіх клубах розных дывізіёнаў. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Булыга правёў 37 матчаў, забіўшы 8 галоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі