Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2019, 18:58

Вікторыя Азаранка прайграла Каралін Гарсіі на старце турніру Mallorca Open

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (41-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на турніры Mallorca Open у Іспаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Вікторыя Азаранка ў паядынку 1/16 фіналу сустракалася з французскай тэнісісткай Каралін Гарсіяй (23) і ўступіла - 6:1, 4:6, 5:7. У трэцім сэце беларуска вяла 3:1, 4:3, 5:4, але не змагла давесці сустрэчу да перамогі.

Наступнай саперніцай Каралін Гарсіі будзе пераможца матчу паміж амерыканкай Элісан Рыск (49) і іспанкай Паўлай Бадосай Хіберт (132).

У парным разрадзе беларуска Лідзія Марозава і аўстралійка Сторм Сандэрс гуляюць з аўстралійска-грузінскім тандэмам Моніка Адамчак / Аксана Калашнікава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі