Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 13:01

Вікторыя Азаранка плануе вярнуцца ў сусветны тур у канцы снежня ў Оклендзе

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былая першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка мае намер вярнуцца ў сусветны тэнісны тур у снежні на турніры ASB Classic у Оклендзе, паведамляе новазеландскае выданне Stuff.

Гэтыя традыцыйныя спаборніцтвы стартуюць у апошні дзень 2018 года, а фінішуюць 6 студзеня 2019-га. Яны з'яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі да першага сезона турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Вікторыя Азаранка двойчы запар выйгравала Australin Open - у 2012-м і 2013 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі