Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2018, 17:16

Вера Лапко не выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі "Ралан Гарос"

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко не змагла выйсці ў асноўны этап адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага раўнда кваліфікацыі на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" Лапко, якая займае 77-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла прадстаўніцы Канады - 4:6, 5:7.

У мужчын барацьбу за выхад у асноўную сетку прадаўжаюць два беларусы, якія паспяхова пераадолелі першы круг кваліфікацыі. Сёння Ілья Івашка (119-ы нумар рэйтынгу АТР) згуляе з харватам Віктарам Галовічам (180). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (203) свой другі матч правядзе заўтра супраць калумбійца Сант'яга Хіральда (312).

Без адборачных сустрэч у другім у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" выступяць беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (48), Аляксандра Сасновіч (52) і Вікторыя Азаранка (82). Матчы асноўнага этапу пачнуцца 27 мая, а завершацца 10 чэрвеня. У гэтым годзе агульны прызавы фонд French Open складзе амаль 40 млн еўра. Пераможцы адзіночных разрадаў у жанчын і мужчын атрымаюць па 2,2 млн еўра. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі