Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 15:13

Васілеўскі і Падліпнік-Кастылья выйгралі парны разрад тэніснага турніру ў Ташкенце

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў Ташкенце (прызавы фонд - $150 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў фінальным матчы беларуска-чылійскі тандэм узяў верх над індыйскай парай Юкі Бхамбры / Дывідж Шаран - 6:4, 6:2.

На жаночым турніры ў кітайскім Цяньцзіне (прызавы фонд - $426 тыс.) беларуска Арына Сабаленка (102-і нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал, у якім сустрэнецца з італьянская тэнісісткай Сарай Эрані (280). У іншым паядынку за выхад у фінал былая першая ракетка планеты расіянка Марыя Шарапава (86) згуляе з кітаянкай Пэн Шуай (25).

Паўфіналы адбудуцца 14 кастрычніка, вырашальны паядынак пройдзе 15 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі