Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 10:05

Валейбалісты "Шахцёра" прайгралі "Франкфурту" на старце Лігі чэмпіёнаў

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты "Шахцёра" ўступілі "Франкфурту" ў першым матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з лікам 0:3 (21:25, 22:25, 20:25), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінскім Палацы спорту пасля стартавых розыгрышаў мячоў госці за кошт сілавой падачы і надзейнай гульні на пазіцыі цэнтральных блакіруючых змаглі дабіцца істотнай перавагі. У другой партыі галоўны трэнер "гарнякоў" Віктар Бекша ўнёс карэкціроўкі ў склад. Дыяганальны нападаючы Уладзімір Жыгмонт, які выйшаў на пляцоўку, аднавіў інтрыгу ў матчы - 22:22, аднак "Франкфурт" намаганнямі Мільі Мрдака з Сербіі змог зарабіць важныя балы. У трэцяй партыі нямецкі клуб паспяхова дзейнічаў у абароне, на блоку і дабіўся ўпэўненай перавагі.

Паядынак у адказ "Франкфурт" - "Шахцёр" пройдзе 17 кастрычніка ў Германіі.

У мінулым сезоне "гарнякі" ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў былі мацнейшымі за ізраільскі "Макабі", але ў другім уступілі італьянскай "Перуджы", якая дайшла да "Фіналу чатырох" турніру.-0-

Фота Беларускай федэрацыі валейбола

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі