Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2018, 09:22

Валейбалісткі "Мінчанкі" пацярпелі другое паражэнне на папярэдняй стадыі Кубка Расіі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" пацярпелі другое паражэнне на папярэдняй стадыі Кубка Расіі, уступіўшы ў трэцім туры ў Чарапаўцы краснаярскаму "Енісею" з лікам 2:3 (14:25, 23:25, 25:18, 25:15,13:15).

Беларуская каманда няўдала правяла стартавыя партыі сустрэчы супраць каманды расійскай суперлігі. Толькі ў трэцяй і чацвёртай партыях "Мінчанка" змагла ўпэўнена перамагчы, але ўступіла ў канцы тай-брэйка. Пры ліку 11:11 саперніцы набралі два ачкі запар, якія далі магчымасць дабіцца поспеху. Краснаярскі "Енісей" раней трэніраваў цяперашні галоўны трэнер беларусак Віктар Ганчароў.

Раней "Мінчанка" абыграла "ЮЗГУ-Атам" (3:1) з Курскай вобласці. Заключны матч наша каманда правядзе 28 верасня супраць "Зарэчча-Адзінцова".

Турнір, які стартаваў, трэнерскі штаб беларусак разглядае як этап падрыхтоўкі да дэбюту ў лістападзе ў расійскай суперлізе і групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі