Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 снежня 2017, 10:44

Валейбалісткі "Мінчанкі" другі год запар заваявалі Кубак Беларусі

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" другі год запар заваявалі Кубак Беларусі. У фінальным матчы сталічная каманда была мацнейшая за мазырскую "Жамчужыну Палесся" - 3:0 (25:13, 26:24, 25:17), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальная гульня прайшла ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя". Падапечным Віктара Ганчарова спатрэбілася тры партыі, каб даказаць сваю перавагу над сапернікамі з Гомельскай вобласці. Для "Мінчанкі" тытул пераможцы Кубка другі запар.

Раней мінская каманда доўгі час не магла перамагчы ў фінале. З 2008 па 2012 год ганаровым трафеем валодаў баранавіцкі "Атлант", які цяпер не выступае ў першай лізе, у 2013-м тытул заваяваў гродзенскі "Нёман", у 2014 і 2015 гадах у Кубку перамаглі валейбалісткі брэсцкага "Прыбужжа".

Трэцяе месца ў турніры 2017 года заняла каманда "Прыбужжа". Гаспадары пляцоўкі абыгралі гродзенскі "Камунальнік-ГрДУ" - 3:1 (25:21, 22:25, 25:22, 25:8).

Уладальнікам Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд у 2017 годзе стаў мінскі "Будаўнік", які не прайграе ў барацьбе за ганаровы трафей восем гадоў запар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі