Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2019, 14:12

Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў выйшлі ў фінал спаборніцтваў па сінхронных скачках на ЧС у Токіа

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў выйшлі ў фінал спаборніцтваў па сінхронных скачках на чэмпіянаце свету па скачках на батуце ў Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кваліфікацыі беларускі дуэт атрымаў ацэнку 96,11 бала і ўпэўнена ўзначаліў групу прэтэндэнтаў на залатыя медалі планетарнага першынства. Следам за імі - расіяне Міхаіл Мельнік і Сяргей Азаран з 94,57 бала. Замыкаюць тройку мацнейшых пасля прамежкавага падвядзення вынікаў японцы Тасакі Кацуфумі і Мунетома Джынга (93,39).

Яшчэ адны прадстаўнікі Беларусі Арцём Жук і Іван Літвіновіч, заняўшы чацвёртую пазіцыю, выбылі з ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароды. Віной таму ўмовы адбору ў фінал, згодна з якімі ў вырашальнай стадыі можа выступіць толькі адна пара ад краіны.

Не стаў шчаслівым чэмпіянат свету ў Токіа для беларускіх спартсменак. Валянціна Багамолава і Ангеліна Хацян сталі ў адборы 18-мі і завяршылі турнірны шлях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі