Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2019, 16:54

Уладзімір Самсонаў завяршыў выступленне на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду 55-га чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/16 фіналу Уладзімір Самсонаў уступіў трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну кітайскаму спартсмену Ма Луну - 1:4. Першую партыю беларус прайграў 6:11, затым узяў рэванш - 11:7, але пасля перавага кітайца была неаспрэчнай - 11:6, 11:3 і 11:8. Да гэтага Уладзімір Самсонаў абыграў прадстаўніка Аўстраліі Ху Хемінга і бельгійца Седрыка Нюцінка з аднолькавым рэзультатам 4:0.

Цяперашні чэмпіянат планеты для 43-гадовага Уладзіміра Самсонава быў 23-м у кар'еры, ён двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам сусветных пяршынстваў (у адзіночным і парным разрадах) і адзін раз заваяваў бронзу (парны разрад).

Сусветнае першынство ў венгерскай сталіцы завершыцца 28 красавіка. За ўзнагароды ў пяці намінацыях змагаюцца больш за 600 майстроў малой ракеткі са 109 краін.

Настольны тэніс уключаны ў праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. З 22 па 29 чэрвеня 128 спартсменаў разыграюць 5 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі