Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2018, 20:00

Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі на камандным ЧС па настольным тэнісе ў Швецыі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі на камандным чэмпіянаце свету ў шведскім Хальмстадзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі настольнага тэніса.

У склад квартэта, акрамя Уладзіміра Самсонава, увайшлі Аляксандр Ханін, Павел Платонаў і Глеб Шамрук. Першы матч на турніры беларусы правядуць у групе С 29 красавіка супраць сапернікаў з Англіі, на наступны дзень ім трэба будзе згуляць матчы з Японіяй і Сінгапурам, а прадоўжыцца папярэдняя стадыя гульнёй з Бельгіяй (1 мая) і Тайванем (2 мая).

Жаночая зборная Беларусі ў складзе Вікторыі Паўловіч, Дар'і Трыгалас, Аляксандры Прывалавай, Надзеі Багданавай і Маргарыты Балтушытэ выступяць у групе А, дзе згуляюць з камандамі Расіі і Кітая (абодва матчы адбудуцца 29 красавіка), Швецыі (30 красавіка), Індыі і Сінгапура (абодва матчы 1 мая).

Пуцёўкі ў плэй-оф атрымаюць па тры мацнейшыя дружыны з кожнай групы, астатнія разыграюць месцы з 13-га па 24-е. У камандным чэмпіянаце свету з 29 красавіка па 6 мая па настольным тэнісе прымуць удзел 24 зборныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі