Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 19:49

Уладзімір Самсонаў стаў чвэрцьфіналістам турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар беларускай каманды па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал адзіночнага разраду на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Уладзімір Самсонаў сустракаўся з расіянінам Кірылам Скачковым і дабіўся перамогі - 4:2. На старце спаборніцтваў беларус атрымаў валявую перамогу над прадстаўніком Італіі Ніяголам Стаянавым - 4:3. У гульні за выхад у паўфінал сапернікам Уладзіміра Самсонава будзе вельмі вопытны нямецкі тэнісіст Ціма Боль, які перамог партугальца Маркуша Фрэйташа - 4:0.

У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Вікторыя Паўловіч не здолела прабіцца ў 1/4 фіналу, уступіўшы прадстаўніцы Манака Ксяасін Янг з "сухім" лікам 0:4. Да гэтага беларуска перамагла румынку Элізабету Самару - 4:3.

Надзея Багданава і Павел Платонаў у чвэрцьфінале спаборніцтваў змешаных пар ва ўпартай барацьбе ўступілі французскаму тандэму Лаўра Гаснье / Трыстан Фларэ - 2:3. У першым раўндзе беларускі дуэт перамог венгерскую пару Шандра Пергель / Адам Шудзі - 3:0.

Майстры малой ракеткі разыграюць у Мінску пяць камплектаў узнагарод: у мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах, міксце і камандных турнірах у жанчын і мужчын. Спаборніцтвы па настольным тэнісе завершацца 29 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі