Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2019, 12:22

У першым крузе "Ралан Гарос" Сабаленка згуляе з Цыбулкавай, Азаранка - з Астапенка і іншыя рэзультаты жараб'ёўкі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парыжы адбылася жараб'ёўка першага раўнду адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе на кортах "Ралан Гарос" згуляюць 4 прадстаўніцы Беларусі. Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца са славачкай Дамінікай Цыбулкавай (35), Аляксандра Сасновіч (32) будзе спаборнічаць са славенкай Палонай Херцаг (70), Вікторыя Азаранка (44) згуляе з дзеючай чэмпіёнкай Францыі Аленай Астапенка (40), Вера Лапко (101) паспрачаецца з французскай тэнісісткай Дзіянай Пэры (486).

Другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" стартуе ў Парыжы 26 мая, а завершыцца 9 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі