Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2017, 12:10

У Мінспорту прэзентавалі парадна-цывільную форму да Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На нарадзе ў Міністэрстве спорту і турызму былі прадэманстраваны ўзоры мадэлей парадна-цывільнай формы для беларускіх спартыўных дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у ХХIII зімовых Алімпійскіх гульнях і ХII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя). Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Узоры прапанаванай формы прадставілі дызайнер Юлія Латушкіна, а таксама спецыялісты "Беллегпрама". Кожны адстойваў сваю мадэль, падкрэсліваючы, што адзенне камфортнае, арыгінальнае, выглядае стыльна, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій, а таксама нацыянальных матываў у выглядзе вышывак і арнаментаў. Пасля дыскусіі было адзначана, што выканаўцы ў самыя кароткія тэрміны з пастаўленай задачай справіліся паспяхова. Плануецца, што ў бліжэйшы час узоры адзення для беларускіх спартыўных дэлегацый будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы, Прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандру Лукашэнку.

Пры вырабе парадна-цывільнай формы адзення заказчыкам выступае Мінспорту, а спартыўнай - НАК, які ўжо не першы год супрацоўнічае з літоўскай фірмай Audimas.

У нарадзе прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, яго першы намеснік Вячаслаў Дурноў і намеснік Аляксандр Баравуля, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэй Асташэвіч, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі і федэрацый па зімовых відах спорту, прадстаўнікі канцэрна "Беллегпрам", ПУП "Дызайн-студыя Юліі Латушкінай", галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі