Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2019, 12:18

У Манчэстэры і Турыне вызначацца чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца сёння ў Манчэстэры і Турыне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выйграўшы ў Гельзенкірхене ў нямецкага "Шальке" (3:2), англійскі "Манчэстэр Сіці" ў сябе дома не збіраецца расслабляцца і мае намер не дапусціць нядаўніх памылак мадрыдскага "Рэала". Іспанскі гранд у першым матчы 1/8 фіналу перамог у Амстэрдаме галандскі "Аякс" з лікам 2:1, а затым на сваім "Санцьяга Бернабеу" пацярпеў сапраўднае фіяска, уступіўшы 1:4.

Італьянскі "Ювентус", які прайграў на выездзе яшчэ аднаму прадстаўніку іспанскай сталіцы "Атлетыка" (0:2), сёння прыкладзе максімум намаганняў, каб узяць рэванш на сваім полі і прабіцца ў чвэрцьфінал. Партугальскі форвард турынцаў Крышціяну Раналду ў складзе розных клубаў гуляў супраць "Атлетыка" 32 разы і забіў 22 галы.

Яшчэ дзве сустрэчы ў адказ 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 13 сакавіка. Футбалісты англійскага "Ліверпуля" прымуць нямецкую "Баварыю" з Мюнхена, а іспанская "Барселона" ў сябе дома згуляе з французскім "Ліёнам". Першыя паядынкі ў гэтых парах завяршыліся з аднолькавым вынікам - 0:0.

На мінулым тыдні ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў прабіліся англійскія "Манчэстэр Юнайтэд" і "Тотэнхэм" з Лондана, партугальскі "Порту" і галандскі "Аякс".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі