Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2017, 10:55

У кіраўніцтве ХК "Дынама-Мінск" адбыліся змяненні

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіраўніцтве ХК "Дынама-Мінск" адбыліся змяненні. Выконваючым абавязкі першага намесніка генеральнага дырэктара назначаны Сяргей Апімах, які змяніў на гэтай пасадзе Паўла Бурбу, намеснікам генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях стаў Дзмітрый Нагайчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

"Паўлу Бурбе было прапанавана прадоўжыць работу ў клубе, аднак ён прыняў рашэнне не прадаўжаць кантракт. Такім чынам, кіраўніцтва клуба даверыла пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара, пакуль у статусе выконваючага абавязкі, Сяргею Апімаху. Гэты спецыяліст даўно працуе ў "Дынама-Мінск", набыў вялікі вопыт, і хоць ён ніколі не быў на першых ролях, але выконваў вялікі аб'ём работы, непрыкметны шырокай публіцы. У мяне няма сумненняў, што ён дастойна справіцца з пастаўленымі задачамі. У кола абавязкаў першага намесніка будуць уваходзіць спартыўныя пытанні, фарміраванне каманды на наступны сезон. Ён павінен будзе аказаць кваліфікаваную дапамогу трэнерскаму штабу ў падборы ігракоў", - расказаў генеральны дырэктар ХК "Дынама-Мінск" Анатоль Курылец.

У мінскім клубе таксама з'явіўся намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях. Ім стаў Дзмітрый Нагайчанка, які раней узначальваў філіял "Дынама" ў Маладзечне. "Вырашэнне эканамічных пытанняў, задача зарабляння грошай з'яўляецца важнейшай для нашага клуба. Спадзяюся, што новы чалавек на гэтым напрамку надасць клубу неабходны імпульс развіцця", - падкрэсліў Анатоль Курылец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі