Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2018, 18:56

У беларускай алімпійскай дэлегацыі няма выпадкаў заражэння норавірусам

13 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Чарговая рабочая нарада кіраўнікоў медыцынскіх службаў спартыўных дэлегацый на зімовых Гульнях прайшла сёння ў Пхёнчхане. Адзначаецца, што сярод беларускіх спартсменаў выпадкаў заражэння норавірусам няма, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Сістэма аховы здароўя Рэспублікі Карэя прымае ўсе меры ў барацьбе з норавірусам. Гэтаму вірусу, вядомаму раней як "вірус снежных гор", каля 50 гадоў. Паводле слоў кіраўніка медыцынскай часці беларускай дэлегацыі Генадзя Загароднага, гэта захворванне з'яўляецца эндэмічным. Дастаткова аднаго чалавека ў калектыве, напрыклад, у Алімпійскай вёсцы, каб заразіць усіх астатніх.

"Усё залежыць ад чысціні рук спартсменаў. Інфекцыя перадаецца ў асноўным пры кантакце з носьбітам. Сярод беларускіх спартсменаў выпадкі заражэння норавірусам адсутнічаюць. Усе папярэджаны адносна выканання гігіенічных норм у сувязі з існуючай рызыкай вірусных захворванняў. Ва ўсіх аб'ектах вёскі ўстаноўлены санітайзеры, у тым ліку ў пункце харчавання атлетаў", - адзначыў Генадзь Загародны. Акрамя таго, арганізатарамі АГ-2018 прыняты адпаведныя каранцінныя меры, што значна знізіць рызыку заражэння норавіруснай інфекцыяй. Ужо два дні абмежаваны доступ валанцёраў у Алімпійскую вёску.

На сёння пацверджана 199 выпадкаў заражэння вірусам. 5 новых фактаў зафіксаваны ў Пхёнчхане і Каныне. Пад каранцінам знаходзяцца 45 чалавек, астатнія вярнуліся да работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі