Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2018, 17:19

У 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе "Шахцёр" прыме брэсцкае "Дынама", БАТЭ згуляе з "Гарадзеяй", сталічнае "Дынама" - з "Мінскам"

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка пар 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі-2018/2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашні ўладальнік Кубка краіны брэсцкае "Дынама" ў барацьбе за выхад у чвэрцьфінал згуляе ў Салігорску супраць мясцовага "Шахцёра". Фіналіст мінулага розыгрышу барысаўскі БАТЭ прыме на сваім полі гасцей з "Гарадзеі".

Склады астатніх пар: "Дынама" (Мінск) - "Мінск", "Лакаматыў" (Гомель) - "Смалявічы", "Гомель" - "Іслач" (Мінскі раён), "Віцебск" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Славія" (Мазыр) - "Белшына" (Бабруйск), "Тарпеда" (Мінск) - "Слуцк".

Матчы адбудуцца 11-12 жніўня на палях каманд, пазначаных першымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі