Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2019, 10:42

Цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў будзе прадаўжэннем адкрыцця, але больш дынамічным - рэжысёр

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску адбудзецца сёння на Нацыянальным стадыёне "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Шоу на стадыёне "Дынама" стане лагічным прадаўжэннем цырымоніі адкрыцця. Гэта своеасаблівая другая серыя. Яна будзе больш дынамічнай, зменіцца жанр, стыль падачы. Самае галоўнае - у час шоу будуць сказаны важныя словы для кожнага ўдзельніка Еўрапейскіх гульняў, кожнага чалавека", - сказаў рэжысёр-пастаноўшчык цырымоніі закрыцця Аляксей Сечанаў.

У шоу прымуць удзел расійскі спявак Мікалай Баскаў і беларуская оперная зорка Аксана Волкава, беларускія групы Iowa, J:Морс, Tesla Boy і "Лепрыконсы".

Калі на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску адным з ключавых момантаў стала гісторыя краіны, то на закрыцці найбольш важнай часткай будзе сучасная Беларусь.

Арганізатары шоу абяцаюць здзівіць гледачоў грандыёзным паказам з выкарыстаннем найноўшых тэхнічных сродкаў і IT-рашэнняў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўшаноўванню спартсменаў і валанцёраў.

Уваход на стадыён "Дынама" адкрыюць у 18.00, каб гледачы змаглі бесперашкодна трапіць на трыбуны і ўбачыць апошнія прыгатаванні да цырымоніі, якая пачнецца ў 22.00.

Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 5" будуць весці прамую трансляцыю закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі