Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2018, 11:25

Тры матчы пройдуць на футбольным чэмпіянаце свету ў Расіі

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі сёння адбудуцца тры матчы першага тура папярэдняга этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У групе А футбалісты Уругвая ў Екацярынбургу ў 15.00 сустрэнуцца з камандай Егіпта. Балельшчыкі чакаюць процістаяння лідараў атак дзвюх каманд - уругвайца Луіса Суарэса з "Барселоны" і егіпцяніна Махамеда Салаха з "Ліверпуля". Напярэдадні ў стартавым паядынку гэтай групы гаспадары сусветнага першынства расіяне разграмілі футбалістаў Саудаўскай Аравіі з лікам 5:0.

У квартэце В зборныя Ірана і Марока ў 18.00 пачнуць сваю сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу. Заключны матч сённяшняга гульнявога дня пачнецца ў 21.00 у Сочы. Там дзеючы чэмпіён Еўропы зборная Партугаліі з лепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў Крышціяну Раналду з мадрыдскага "Рэала" згуляе з адной з мацнейшых дружын планеты Іспаніяй, у якой напярэдадні старту сусветнага першынства Фернанда Ера змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Хулена Лапатэгі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі