Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 15:29

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад на змешаную эстафету на АГ

19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад на змешаную эстафету на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Квартэт беларускіх страляючых лыжнікаў складуць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін. Сёння ў біятлонным цэнтры "Альпенсія" пройдзе афіцыйная трэніроўка.

Пачатак гонкі адбудзецца 20 лютага ў 14.15 па мінскім часе. На рахунку айчынных лыжнікаў у Пхёнчхане адна сярэбраная ўзнагарода, якую ў мас-старце заваявала Дар'я Домрачава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі