Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2018, 14:34

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў квартэт біятланістаў на індывідуальную гонку

14 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў квартэт біятланістаў на індывідуальную гонку на 20 км, якая пройдзе 15 лютага на алімпійскім стадыёне "Альпенсія", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гонцы прымуць удзел Максім Варабей, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў і Раман Ялётнаў. Старт будзе дадзены ў 14.05 па беларускім часе.

Перад мужчынамі мацнейшых вызначаць жанчыны ў гонцы на 15 км. Беларускія біятланісткі Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава выйдуць на старт у 11.15. Спаборніцтвы перанесены з серады на чацвер з-за моцнага ветру. Больш камфортнае надвор'е на Алімпіядзе чакаецца 15 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі