Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2019, 11:51

Тэнісісты Канады сталі першымі паўфіналістамі Кубка Дэвіса

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісты Канады першымі прабіліся ў паўфінал розыгрышу Кубка Дэвіса, які праходзіць у Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым чвэрцьфінале канадцы перамаглі аўстралійцаў з лікам 2:1. Пераможны бал камандзе Канады прынеслі Вашэк Паспішыл і Дзяніс Шапавалаў, якія перамаглі ў парным матчы Джордана Томпсана і Джона Пірса - 6:4, 6:4. Сапернік канадцаў у барацьбе за выхад у фінал вызначыцца пасля сённяшняй сустрэчы зборных Сербіі і Расіі.

Таксама сёння адбудуцца яшчэ два чвэрцьфіналы: Вялікабрытанія - Германія, Іспанія - Аргенціна.

Паўфінальныя матчы Кубка Дэвіса пройдуць 23 лістапада, а вырашальны матч за самы ганаровы трафей мужчынскага каманднага тэніса адбудзецца 24 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі