Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2018, 15:50

Тэнісісткі зборных Чэхіі і ЗША выйшлі ў фінал Кубка Федэрацыі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборных Чэхіі і ЗША выйшлі ў фінал розыгрышу Кубка Федэрацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя ўладальнікі трафея амерыканкі перамаглі ў гасцявым паўфінальным матчы французскіх тэнісістак з лікам 3:2. Чэшская каманда таксама на выездзе была мацнейшая за зборную Германіі - 4:1. Зборная ЗША з'яўляецца рэкардсменам па колькасці выйграных Кубкаў Федэрацыі - іх у яе 18, у мінулым сезоне амерыканкі перамаглі ў вырашальным матчы ў Мінску беларускую дружыну з лікам 3:2. Тэнісісткі Чэхіі апошні раз гулялі ў фінале ў 2016 годзе, атрымаўшы перамогу над францужанкамі. Фінальны матч гэтага сезона адбудзецца 10-11 лістапада.

Зборная Беларусі мінулы ўік-энд захавала прапіску ў элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату свету, выйграўшы на корце "Чыжоўка-Арэны" ў славацкіх тэнісістак 3:2. Разам з беларускімі тэнісісткамі месцы ў Сусветнай групе забраніравалі сабе каманды Аўстраліі, Бельгіі і Румыніі. Яны, а таксама тэнісісткі ЗША, Чэхіі, Францыі і Германіі ў пачатку 2019 года згуляюць у чвэрцьфінальнай стадыі Кубка Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі