Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2017, 15:14

Тэнісісткі з 7 краін выступяць у асноўнай сетцы міжнароднага турніру ў Мінску

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі з сямі краін выступяць у асноўнай сетцы міжнароднага турніру ITF women's Circuit Pavlov Сір, які стартаваў сёння ў Мінску (прызавы фонд - $15 тыс.), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі тэніса.

У асноўнай сетцы турніру, акрамя прадстаўніц Расіі, ЗША, Францыі, Латвіі, Украіны і Швейцарыі, адразу 11 маладых перспектыўных беларускіх ігракоў, якія складаюць рэзерв нацыянальнай зборнай. Асаблівыя надзеі звязваюцца з выступленнем Садаф Талібавай, пасеянай пад восьмым нумарам. Галоўным фаварытам спаборніцтваў у Мінску лічыцца расіянка Валерыя Савіных.

Прафесійны жаночы тэнісны турнір Pavlov Cup праводзіцца з 1996 года. У розны час за перамогу на ім спаборнічалі такія вядомыя тэнісісткі, як Алена Дзяменцьева і Святлана Кузняцова, Тымеа Бачынскі і Агнешка Радваньска, Петра Квітава і Настасся Севастова, Сімона Халеп і Кікі Бертэнс.

Матчы асноўнай сеткі праходзяць на кортах спартшколы па тэнісе "Змена". Пераможца турніру вызначыцца 25 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі