Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2019, 15:05

Тэнісісткі Беларусі згуляюць з Аўстраліяй у 1/2 фіналу Кубка Федэрацый

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборнай Беларусі ў паўфінале Кубка Федэрацый сустрэнуцца з камандай Аўстраліі на яе пляцоўцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі ў чвэрцьфінальным матчы абыгралі ў Браўншвейгу Германію з сухім лікам 4:0, а аўстралійкі таксама на выездзе адолелі амерыканак - 3:2. Паўфінальная сустрэча пройдзе 20-21 красавіка ў Аўстраліі. Зборныя Беларусі і Аўстраліі яшчэ ні разу не сустракаліся ў матчах Кубка Федэрацый.

Другой паўфінальнай парай сталі зборныя Францыі і Румыніі. Французскія тэнісісткі ў 1/4 фіналу перамаглі на выездзе Бельгію - 3:1, а румынкі таксама ў гасцях перайгралі чэшскую каманду з лікам 3:2.

Пераможцы паўфіналаў 9-10 лістапада сустрэнуцца ў вырашальным матчы Кубка Федэрацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі