Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2018, 17:43

Сустрэчу футбалістаў БАТЭ і ПАОКа ў Лізе Еўропы будуць судзіць арбітры з Аўстрыі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч другога тура групавога этапу Лігі Еўропы паміж футбалістамі БАТЭ і грэчаскага ПАОКа будзе судзіць брыгада аўстрыйскіх арбітраў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце УЕФА, паведамляе БЕЛТА.

Галоўным суддзёй сустрэчы, якая адбудзецца 4 кастрычніка на полі "Барысаў-Арэны", назначаны Роберт Шэргенхофер. Яго асістэнтамі будуць Маркус Гутчы і Роланд Рыдэль, дадатковыя асістэнты рэферы за варотамі - Маркус Хаметэр і Рэнэ Айснер, рэзервовы арбітр - Андрэас Вічніг.

У першым туры спаборніцтваў каманд групы L футбалісты БАТЭ абыгралі 20 верасня ў Будапешце венгерскі "Відзі "з Секешфехервара з лікам 2:0, а ПАОК на сваім полі ў Салоніках уступіў лонданскаму "Чэлсі" 0:1. У чацвер, 4 кастрычніка, "Чэлсі" прыме ў англійскай сталіцы гасцей з "Відзі".-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі