Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2017, 16:08

Стартавыя склады Матчу зорак КХЛ-2018 выберуць балельшчыкі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя склады Матчу зорак КХЛ-2018 (хакейнае шоу адбудзецца 13-14 студзеня ў Астане) выберуць балельшчыкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кантынентальнай хакейнай лігі.

Фарміраванне складаў каманд чатырох дывізіёнаў КХЛ пачалося на афіцыйным сайце Тыдня зорак хакея-2018. Першых удзельнікаў свята вызначаць балельшчыкі, якія прагаласуюць адразу за 16 ігракоў (па два абаронцы і два нападаючыя ў кожнай са зборных дывізіёнаў Баброва, Тарасава, Харламава і Чарнышова). Па выніках галасавання будуць сфарміраваны стартавыя склады каманд.

Зрабіць выбар можна толькі адзін раз, прагаласаваўшы за прадстаўнікоў аднаго, двух, трох або ўсіх чатырох дывізіёнаў. Кожны балельшчык можа аддаць перавагу не больш як двум хакеістам з аднаго клуба незалежна ад іх амплуа. Галасаванне пройдзе з 21 лістапада па 1 снежня. Пасля выбару балельшчыкаў па адным нападаючым, абаронцу і варатары ў кожным дывізіёне назавуць журналісты. Потым ліга выбера астатніх ігракоў. 12 снежня КХЛ афіцыйна аб'явіць склады зборных дывізіёнаў. Апошнія чатыры ўдзельнікі будуць вызначаны па выніках Кубка Выкліку Маладзёжнай хакейнай лігі.

Матч зорак КХЛ праводзіцца з 2009 года. Першае хакейнае шоу адбылося ў Маскве на Краснай плошчы, а 30 студзеня 2010 года матч прайшоў на "Мінск-Арэне" ў фармаце каманда Аляксея Яшына супраць каманды Яраміра Ягра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі