Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2024, 09:32

Сталі вядомы ўсе паўфіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Фота з архіва
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Услед за футбольнай Лігай чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі яшчэ двух кантынентальных клубных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфіналах Лігі Еўропы згуляюць: "Рома" (Італія) - "Баер" (Леверкузен, Германія), "Марсэль" (Францыя) - "Аталанта" (Бергама, Італія).

У трэцім па рангу турніры Старога Свету - Лізе канферэнцый, у паўфінальных паядынках сустрэнуцца: "Фіярэнціна" (Фларэнцыя, Італія) - "Бруге" (Бельгія), "Астан Віла" (Бірмінгем, Англія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя). Сустрэчы за выхад у фіналы ЛЕ і ЛЧ пройдуць 2 і 9 мая. Вырашальны матч Лігі Еўропы адбудзецца 22 мая ў Дубліне, фінальны паядынак Лігі канферэнцый 29 мая прымуць Афіны.

Раней вызначыліся склады паўфінальных пар галоўнага кантынентальнага турніру - Лігі чэмпіёнаў: "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія). Першыя паўфіналы пройдуць 30 красавіка і 1 мая, сустрэчы ў адказ - 7 і 8 мая. Фінал адбудзецца 1 чэрвеня на лонданскім стадыёне "Уэмблі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі