Поўная версія

Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у юніёрскім этапе Гран-пры ISU па фігурным катанні ў Мінску

Спорт 13.09.2017 | 14:22
Настасся Шпілявая і Рыгор Смірноў (Расія). Фота з архіва
Настасся Шпілявая і Рыгор Смірноў (Расія). Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у этапе Гран-пры ISU сярод юніёраў па фігурным катанні на каньках у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага саюза канькабежцаў.

Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 23 верасня на "Мінск-Арэне". На лёд сталічнага комплексу выйдзе 121 спартсмен. У адзіночным катанні выступяць 27 юнакоў і 34 дзяўчаты, у парным катанні будуць спаборнічаць 12 пар, а 18 дуэтаў пазмагаюцца за званне чэмпіёнаў у танцах на лёдзе. Турнір стане стартавым для патэнцыяльных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне, а таксама іншага спаборніцтва - чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні 2019 года, які пройдзе ў Мінску.

Традыцыйна на міжнароднай арэне лідзіруючыя пазіцыі займаюць фігурысты з Расіі, ЗША, Кітая і Японіі.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз канькабежцаў", Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкам.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота з архіва Пры рэканструкцыі "Дынама" ўлічваецца гістарычная значнасць аб'екта - "Мінскпраект"
Учора 13:20
Мінскае "Дынама" з "сухой" перамогі над "Куньлунем" стартавала ў выязной серыі КХЛ
Учора 09:51
Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" разлічваюць пазмагацца за прызавыя месцы на "Дакары-2018"
16 лістапада, 15:54
У час матчу Перу - Новая Зеландыя. Фота Перуанскай федэрацыі футбола Зборная Перу стала апошнім удзельнікам фінальнага турніру футбольнага ЧС-2018
16 лістапада, 13:21
Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" перамаглі "Бней Герцлію" ў Кубку ФІБА-Еўропа
16 лістапада, 09:02
Хакеіст мінскага "Дынама" Аляксандр Кітараў унесены ў спіс траўміраваных
15 лістапада, 19:15
Алена Леўчанка. Фота з архіва Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка прадоўжыць кар'еру ў кітайскім "Чэнду"
15 лістапада, 15:08
Арына Сабаленка паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Тайбэі
15 лістапада, 13:28
Матч лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША будзе садзейнічаць развіццю спартыўнага турызму ў Беларусі - Хансэн
14 лістапада, 19:24
Поўная версія