Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2018, 13:55

Спаборніцтвы па лыжных гонках на Алімпіядзе ў Пхёнчхане могуць быць адменены з-за марозу

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спаборніцтвы па лыжных гонках на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя) адменяць, калі тэмпература ў дзень спаборніцтваў апусціцца да мінус 20 градусаў, паведамляе ТАСС.

Рашаючае значэнне будзе мець вільготнасць паветра: пры нізкіх паказчыках спаборніцтвы могуць праходзіць і пры мінус 30 градусах, аднак на тэрыторыі Пхёнчхана вільготнасць даволі высокая.

Раней адзначалася, што зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхёнчхане могуць стаць самымі халоднымі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Арганізатары Алімпіяды асабліва занепакоены цырымоніяй адкрыцця, якая пройдзе 9 лютага ў Пхёнчхане. Тэмпература паветра ў гэты дзень можа скласці 7 градусаў па Фарэнгейце (каля мінус 14 градусаў па Цэльсіі), мароз можа суправаджацца халодным ветрам. Каб гледачы адчувалі сябе камфортна на адкрытым стадыёне, ім выдадуць грэлкі для рук і коўдры. Паміж радамі размесцяць пераносныя газавыя награвальнікі. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць купіць гарачыя напіткі і прадукты харчавання на стадыёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі