Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2019, 10:53

Скакуха ў вышыню Карына Таранда перамагла на турніры ў Фінляндыі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скакуха ў вышыню Карына Таранда перамагла на міжнародным турніры Motonet GP у Лахты (Фінляндыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска справілася з планкай на адзнацы 1 м 92 см, пасля чаго з другой спробы ўзяла 1 м 96 см, што дало магчымасць ёй выканаць кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа.

Карына Таранда зрабіла спробу ўзяць планку на вышыні два метры, але пакуль яна ёй не пакарылася.

Як адзначылі ў БФЛА, рэзультат 1 м 96 см даў магчымасць Карыне Тарандзе размясціцца на другім радку сусветнага рэйтынгу гэтага летняга сезона, які яна будзе дзяліць разам з украінскай скакухай Яраславай Магучых. Таксама беларуска перапісала нацыянальны рэкорд сярод моладзі (U23).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі