Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2018, 14:23

Швейцарскі лыжнік Дарыа Калонья выйграў гонку на 15 км на трэцяй запар Алімпіядзе

16 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Швейцарац Дарыа Калонья стаў пераможцам лыжнай гонкі на 15 км вольным стылем на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Беларусы не ўвайшлі ў трыццатку мацнейшых, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца спаборніцтваў пераадолеў дыстанцыю за 33 мін. 43,9 сек. Дарыа Калонья трэці раз запар першынстваваў у гэтай дысцыпліне на Алімпіядах. Усяго ў швейцарца ўжо чатыры ўзнагароды Гульняў вышэйшай вартасці.

Сярэбраным прызёрам 15-кіламетровай індывідуальнай гонкі ў Пхёнчхане стаў нарвежац Сімен Хегстад Кругер, які адстаў ад чэмпіёна на 18,3 сек. Бронза ў алімпійскага атлета з Расіі Дзяніса Спіцова (+23 сек.).

Беларускія лыжнікі не змаглі на роўных канкурыраваць з лідарамі і занялі далёкія ад п'едэстала месцы. Лепшы рэзультат сярод іх у Міхаіла Сямёнава - 40-я пазіцыя (+2 мін. 41,9 сек.). Юрый Астапенка фінішаваў 55-м (+3 мін. 20,1 сек.), Аляксандр Воранаў - 73-м (+4 мін 21,6). Удзельнік сямі Алімпіяд Сяргей Далідовіч у гонцы на 15 км вольным стылем на старт не выходзіў.

У лыжных гонках на Алімпіядзе-2018 будуць разыграны яшчэ сем камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі