Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2019, 09:41

Шведская біятланістка Ханна Эберг выйграла індывідуальную гонку ЧС у Эстэрсундзе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведская біятланістка Ханна Эберг заваявала залаты медаль у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Скандынаўская спартсменка пераадолела дыстанцыю з чатырма агнявымі рубяжамі за 43 мін. 10,4 сек. (0+0+0+0). Серабро выйграла італьянка Ліза Вітоцы - +23,6 сек. (0+0+0+0). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару паднялася Жусцін Брэза з Францыі - + 32,5 сек. (0+0+0+1).

Ханна Эберг на чэмпіянаце Еўропы ў "Раўбічах" у лютым таксама выйграла індывідуальную гонку.

Лепшымі з беларускай каманды ў Эстэрсундзе сталі сёстры Кручынкіны, якія першы сезон выступаюць за зборную: Алена заняла 46-е месца - +5 мін. 06,3 сек. (1+2+1+0), Ірына - 50-е - +5 мін. 31,7 сек. (0+2+1+1). Ірына Крыўко дапусціла шэсць промахаў і стала 62-й - +7 мін. 07,7 сек. (2+2+1+1), Дзінара Алімбекава 85-я - +10 мін. 12,3 сек. (4+2+2+0).

Чэмпіянат свету па біятлоне ў Эстэрсундзе прадоўжыцца 13 сакавіка мужчынскай індывідуальнай гонкай на 20 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі