Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2018, 18:43

Школьнікі з ЗША падрыхтавалі для беларускіх алімпійцаў паштоўкі

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паступіла пісьмо ад вучняў школы горада Эдгар, штат Вісконсін, якія падрыхтавалі для беларускіх алімпійцаў паштоўкі са словамі падтрымкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

"Перад кожнай Алімпіядай усе школы ў штаце выбіраюць краіны, за якія яны балеюць у час Гульняў. Наш клас выбраў тры краіны, сярод якіх былі Беларусь, Польшча і Швейцарыя. Кожную раніцу мы з вучнямі абмяркоўваем цікавыя факты пра гэтыя краіны. Геаграфічнае становішча, выдатныя асобы краіны, моўныя асаблівасці, нацыянальная кухня і шмат іншага. Нам сапраўды падабаецца вывучаць вашу краіну", - напісаў настаўнік школы Колін Хансан.

Адна з вучаніц адрасавала віншаванне на англійскай і беларускай мовах. "Паважаны алімпіец, маё імя Эма, я жыву ў Вісконсіне. Я напалову беларуска. Я спадзяюся, вы добра выступіце! Шчыра, Эма". Пажаданні беларускім алімпійцам пакінулі яшчэ некалькі вучняў пятага класа.

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане беларускія атлеты заваявалі тры ўзнагароды. Лік медалям адкрыла бліскучае пераможнае выступленне фрыстайлісткі Ганны Гуськовай у лыжнай акрабатыцы, сярэбраную ўзнагароду ў мас-старце заваявала біятланістка Дар'я Домрачава. Самым жа яркім момантам Гульняў для беларусаў стала перамога жаночага біятлоннага квартэта ў эстафеце. Дар'я Домрачава стала самай тытулаванай біятланісткай свету, а Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава ўпершыню падняліся на верхнюю прыступку алімпійскага п'едэстала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі