Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 12:48

Шэсць беларускіх спартсменаў выступяць у 4-ы дзень турніру па боксе Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чацвёрты дзень турніру па боксе II Еўрапейскіх гульняў выступяць шэсць беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На рынг палаца спорту "Уручча" сёння ў мужчын выйдуць Эміл Аліеў (вагавая катэгорыя 52 кг), Мікалай Шах (56 кг), Яўген Даўгалевец (69 кг) і Віктар Чваркоў (звыш 91 кг). Сярод прадстаўніц прыгожага полу за перамогі ў час мультыспартыўнага форуму будуць змагацца беларускі Галіна Бруевіч (57 кг) і Антаніна Аксёнава (69 кг).

Першыя чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць 25 чэрвеня. У беларусаў прабіцца ў паўфінал паспрабуе Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг). Яго таварышы па камандзе Дзмітрый Асанаў (60 кг), Вазген Сафаранц (64 кг), Міхаіл Даўгалевец (81 кг) і Вікторыя Кебікава (75 кг) у кваліфікацыях паспрабуюць атрымаць верх над сваімі апанентамі.

Удзел у турніры прымаюць 316 спартсменаў (мужчыны, жанчыны), яны спаборнічаюць за 15 камплектаў медалёў. Завершацца спаборніцтвы 30 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі