Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2018, 11:30

"Шахцёр" 11-ы раз выйграў чэмпіянат Украіны, "Ювентус" узяў 34-ы тытул у Італіі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты данецкага "Шахцёра" за тур да фінішу чэмпіянату Украіны забяспечылі сабе залатыя медалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 31-га тура данецкая каманда перамагла ў Харкаве "Верас" з Роўна з лікам 1:0 і, набраўшы 75 ачкоў, стала недасягальнай для кіеўскага "Дынама". Кіяўляне, якіх трэніруе беларус Аляксандр Хацкевіч, з тым жа мінімальным рэзультатам адолелі луганскую "Зару" і засталіся на другім месцы ў турнірнай табліцы, маючы ў сваім актыве 70 заліковых балаў. Для "Шахцёра" гэта 11-ы чэмпіёнскі тытул у гісторыі і другі запар. Лёс бронзавых медалёў вырашыцца ў заключным туры 19 мая пасля матчу ў Палтаве, дзе мясцовы "Ворскла" сустрэнецца яшчэ з адным прэтэндэнтам на 3-е месца "Зарой".

У Італіі сёмы раз запар чэмпіёнам стаў турынскі "Ювентус". Сваё 34-е ў гісторыі скудэта футбалісты "Старой сіньёры" забяспечылі сабе ў перадапошнім, 37-м туры серыі А, згуляўшы ўнічыю ў гасцях у "Ромы" - 0:0. У актыве "Ювентуса" 92 ачкі, ва ўладальніка серабра "Напалі" 88 ачкоў, на бронзу прэтэндуюць сталічныя "Рома" (74 ачкі) і "Лацыа" (72).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі