Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 12:36

Серб Новак Джокавіч пяты раз выйграў Уімблдонскі турнір

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч перамог швейцарца Роджэра Федэрэра і пяты раз стаў пераможцам Уімблоднскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальны паядынак мужчынскага адзіночнага разраду выдаўся вельмі напружаным і расцягнуўся на 5 гадзін. У выніку справа дайшла да тай-брэйка ў пятым сэце, у якім поспех быў на баку Новака Джокавіча. Незадоўга да гэтага пры ліку 8:8 у Роджэра Федэрэра было два матчболы на сваёй падачы, але сапернік здолеў адыграцца, а потым давёў справу і да перамогі ва ўсім матчы - 7:6 (7:5), 1:6, 7:6 (7:4), 4:6, 13:12 (7:3).

Трыумфатарам жаночага адзіночнага разраду Уімблдона ўпершыню стала румынка Сімона Халеп, якая менш чым за гадзіну перамагла амерыканку Серэну Уільямс - 6:2, 6:2.

Мужчынскі парны разрад выйграў калумбійскі дуэт Роберт Фарах / Хуан-Себасцьян Кабаль, які перамог у амаль пяцігадзінным фінале французскі тандэм Нікаля Маю / Эдуар Ражэ-Васлен - 6:7, 7:6, 6:7, 7:6, 6:3.

У змешаным парным разрадзе Лаціша Чан з Кітайскага Тайбэя і харват Іван Додзіг перамаглі ў фінале латвійска-шведскі тандэм Алена Астапенка / Роберт Ліндстэт - 6:2, 6:3.

У фінале спаборніцтваў жаночых пар чэшка Барбара Стрыцава і прадстаўніца Кітайскага Тайбэя Се Шувэй узялі верх над канадска-кітайскім дуэтам Габрыэла Даброўскі / Сюй Іфань - 6:2, 6:4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі