Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2019, 15:09

Сасновіч прайграла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Гуанчжоу

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступленне на турніры ў кітайскім Гуанчжоу з прызавым фондам $500 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска сустракалася з сербскай тэнісісткай Аляксандрай Круніч (123) і прайграла ў двух сэтах - 4:6, 2:6.

У стартавым матчы парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і Аляксандра Круніч згуляюць з расійска-казахстанскім тандэмам Натэла Дзаламідзэ / Алена Рыбакіна.

У мужчынскім турніры ў расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $1,1 млн два беларусы паспяхова згулялі ў першым раўндзе кваліфікацыі. Ягор Герасімаў (119) перамог чылійца Алехандра Табіла (240) - 6:0, 6:4. Сёння беларускі спартсмен паспрачаецца за выхад у асноўную сетку з расіянінам Раманам Сафіуліным (233). Ілья Івашка (135) абыграў расійскага тэнісіста Яўгена Цюрнева (414) з лікам 6:1, 6:2 і сёння сустрэнецца з італьянцам Матэа Віёлам (204).

Турнір у Гуанчжоу завершыцца 21 верасня, у Санкт-Пецярбургу - на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі