Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2019, 09:07

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос"

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прабіліся ў паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы чвэрцьфінальнай стадыі 6 чэрвеня беларуска-бельгійскі дуэт перамог украінку Людмілу Кічанок і Алену Астапенка з Латвіі - 7:5, 6:2.

У паўфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс будуць сапернічаць з венгерска-французскай парай Тымея Бабаш / Крысціна Младзенавіч. У другім паўфінальным матчы бельгійска-шведскі тандэм Кірстэн Фліпкенс / Юхан Ларсан сустрэнецца з кітайскай парай Йін-Йін Дуань / Чжэн Сайсай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі