Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2019, 15:51

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў Індыян-Уэлсе

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс сустракаліся з канадска-кітайскай парай Габрыэла Даброўскі / Сюй Іфань і перамаглі ў двух сэтах - 6:2, 7:6 (7:5).

У вырашальным матчы беларуска-бельгійская пара згуляе з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі