Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 16:05

Прызёры Алімпіяды Іван Ціхан і экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі падтрымалі хакеістаў у відэазвароце

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у кіданні молата Іван Ціхан і экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі, які заняў трэцяе месца ў Рыа, падтрымалі зборную па хакеі ў відэазвароце напярэдадні старту кваліфікацыі да зімовых Гульняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

"Ведаю, што ў родных сценах гуляць даволі складана, але няхай гэта будзе для вас добрым стымулам", - адзначыў Іван Ціхан. Беларускія байдарачніцы Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у сваім звароце адзначылі важнасць маючых адбыцца матчаў і ўдзелу хакейнай дружыны ў галоўных стартах чатырохгоддзя.

У ходзе падрыхтоўкі да вераснёўскіх спаборніцтваў 26-28 жніўня на лёдзе "Мінск-Арэны" адбудзецца турнір "Кубак трох нацый", у якім прымуць удзел нацыянальныя каманды Беларусі, Францыі і Германіі.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір да зімовых Гульняў 2018 года ў групе D пройдзе з 1 па 4 верасня. Першымі на лёд "Мінск-Арэны" 1 верасня выйдуць каманды Славеніі і Польшчы (15.00), гаспадары турніру ў гэты ж вечар сустрэнуцца з сапернікамі з Даніі (19.00). 2 верасня згуляюць Славенія - Данія (15.00). Беларусь - Польшча (19.00). У заключны дзень кваліфікацыі, 4 верасня, адбудуцца матчы Польшча - Данія (13.00), Беларусь - Славенія (17.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі