Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2017, 11:05

Прэзідэнт Італьянскай федэрацыі футбола падаў у адстаўку

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Італьянскай федэрацыі футбола Карла Тавекіа заявіў, што ідзе ў адстаўку са сваёй пасады. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на партал Football Italia.

"Выбачайце, я пакідаю вас, таму што праваліўся. Я прашу прабачэння ва ўсіх італьянцаў. Настаў час італьянскаму футболу ўступіць у новую эру", - заявіў 74-гадовы Карла Тавекіа на сустрэчы кіраўнікоў федэрацыі ў Рыме.

Адзначаецца, што новы кіраўнік федэрацыі футбола павінен быць выбраны на працягу 90 дзён.

Раней зборная Італіі ўпершыню з 1958 года не трапіла ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, уступіўшы ў стыкавых матчах камандзе Швецыі. 15 лістапада галоўны трэнер італьянскай каманды Джамп'ера Вентура быў адпраўлены ў адстаўку. Пасля гэтага Італьянская федэрацыя футбола сутыкнулася з цяжкасцямі ў пошуку замены, паколькі ўсе асноўныя прэтэндэнты на гэту пасаду аказаліся не зацікаўлены ў такой рабоце. Пры гэтым усе прадстаўнікі спартыўнага кіраўніцтва, уключаючы міністра спорту краіны Луку Лоці, прызналі неабходнасць рэфармавання нацыянальнай футбольнай сістэмы і ўказалі на тое, што ў сектары павінны з'явіцца новыя функцыянеры.

Карла Тавекіа стаў прэзідэнтам Італьянскай федэрацыі футбола 11 жніўня 2014 года. На другі тэрмін ён быў перавыбраны 6 сакавіка 2017 года. З 1999 года па 2014 год узначальваў асацыяцыю аматарскіх футбольных ліг Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі