Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лістапада 2018, 16:10

Праводзіны з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна адбудуцца ў лютым

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя праводзіны з вялікага спорту праслаўленых беларускіх біятланістак алімпійскіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна адбудуцца ў лютым 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Плануецца, што цырымонія пройдзе 18 лютага, калі ў "Раўбічах" адкрыецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне. У гэты ж дзень адбудзецца "Гонка легенд", у якой прымаюць удзел зоркі біятлона з усяго свету.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна аб'явілі аб завяршэнні актыўнай кар'еры мінулым летам. Дар'я Домрачава з'яўляецца чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, двухразовай чэмпіёнкай свету. За высокія спартыўныя дасягненні яна ўдастоена звання Героя Беларусі. Надзея Скардзіна стала алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхана-2018 у эстафеце разам з Дар'яй Домрачавай, Дзінарай Алімбекавай і Ірынай Крыўко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі