Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2019, 16:23

Пяціборка Ірына Прасянцова заваявала бронзу на ЧЕ і атрымала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірына Прасянцова заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і і атрымала імянную ліцэнзію на XXXII летнюю Алімпіяду ў Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале спаборніцтваў беларуска ўпэўнена пачала выступленне, заняўшы першае месца ў фехтаванні. Ірыне Прасянцовай не ўдалося трапіць на прызавыя месцы ў плаванні, канкуры і бегу са стральбой, але заробленых ачкоў ёй хапіла, каб стаць бронзавым прызёрам - 1364 балы.

Першае месца заняла Лаўра Асадаўскайтэ з Літвы - 1390 ачкі, а сярэбраны медаль заваявала Кейт Фрэнч з Вялікабрытаніі - 1381.

Іншыя беларускі паказалі больш нізкія рэзультаты: Вольга Сілкіна заняла шостае месца - 1346 балаў, Настасся Пракапенка, якая перамагала на чэмпіянатах Еўропы 2017 года ў Мінску і ў 2012-м у Сафіі (Балгарыя), завяршыла барацьбу на 15-м радку пратакола - 1319.

У камандным заліку жаночая зборная Беларусі была ўдастоена сярэбранай узнагароды - 4029 балаў. Залаты медаль у брытанак - 4074 ачкі.

Фота Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я'

Як растлумачылі ў Федэрацыі сучаснага пяцібор'я, па выніках кантынентальнага форуму ў беларускай каманды цяпер дзве ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа. Настасся Пракапенка атрымала права выступіць на галоўных стартах чатырохгоддзя, перамогшы раней у 2018 годзе на чэмпіянаце свету ў Мехіка, другую пуцёўку ў сталіцу Японіі зарабіла Ірына Прасянцова. Адзначым, у верасні 2018-га Настасся Пракапенка і Ірына Прасянцова занялі першае месца на сусветным форуме ў эстафеце.

Галоўным стартам бягучага сезона для пяціборцаў стане чэмпіянат свету ў Будапешце (1-8 верасня), дзе прадоўжыцца адбор на Алімпійскія гульні.-0-

Фота Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі