Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2019, 11:14

Першыя матчы плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць у Манчэстэры і Рыме

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля невялікага зімовага перапынку на футбольных арэнах Еўропы адновяцца матчы кантынентальных клубных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" прыме на сваім полі французскі "Пары Сен-Жэрмен" (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 22.45). Англійскі клуб пасля няўдалага пачатку сезона ў прэм'ер-лізе набраў добры ход, атрымаўшы 8 перамог у дзевяці апошніх матчах і ўзняўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы. Парыжане ўпэўнена лідзіруюць у чэмпіянаце Францыі, апярэджваючы бліжэйшага саперніка на 10 ачкоў пры дзвюх гульнях у запасе.

Італьянская "Рома" на рымскім стадыёне згуляе з партугальскім "Порту". Каманда з італьянскай сталіцы гуляе нестабільна і знаходзіцца на 6-м радку табліцы серыі А. футбалісты "Порту" ідуць на першым месцы ў сваім нацыянальным першынстве, але апярэджваюць лісабонскую "Бенфіку" ўсяго на адзін бал.

Таксама сёння адбудзецца першы матч 1/16 фіналу другога па рангу турніру - Лігі Еўропы. У Стамбуле "Фенербахчэ", які выступае вельмі няўдала ў чэмпіянаце Турцыі (12-е месца), прыме лідара расійскага першынства "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга (20.45. "Беларусь 5").

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ свой першы паядынак 1/16 фіналу ЛЕ супраць лонданскага "Арсенала" правядзе 14 лютага на полі "Барысаў-Арэны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі