Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2018, 16:48

Першыя матчы 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі прайшлі без забітых мячоў

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя матчы 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі не парадавалі балельшчыкаў галамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З лікам 0:0 магілёўскі "Днепр" завяршыў дамашнюю сустрэчу з "Мінскам", з такім жа рэзультатам фінішаваў паядынак навічкоў элітнага дывізіёна сталічнага "Тарпеда" і "Смалявіч".

Сёння футбалісты "Віцебска" прымуць на сваім полі гасцей з жодзінскага клуба "Тарпеда-БелАЗ", а "Гомель" у сябе дома згуляе з гродзенскім "Нёманам". У аўторак, 22 мая, адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы: "Гарадзея" - "Шахцёр" (Салігорск), "Іслач" (Мінскі раён) - "Луч" (Мінск).

Цэнтральны матч 8-га тура пройдзе 23 мая - на полі сталічнага стадыёна "Трактар" мінскае "Дынама", якое займае другое месца, прыме лідара першынства барысаўскі БАТЭ. Акрамя таго, у сераду футбалісты "Слуцка" згуляюць на сваім полі з уладальнікам Кубка Беларусі брэсцкім "Дынама". У мінулую суботу ў вырашальным кубкавым паядынку, які ўпершыню праходзіў у Магілёве, брастаўчане атрымалі валявую перамогу над барысаўчанамі - 3:2.

У верхняй частцы турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі пасля 7 тураў становішча такое: БАТЭ - 21 ачко, "Дынама" (Мінск) - 17, "Слуцк" - 14, "Тарпеда-БелАЗ" - 12, "Нёман" - 12. У самым нізе табліцы знаходзіцца "Гарадзея" - 3 ачкі, усяго на бал больш набралі футбалісты "Гомеля" і "Мінска".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі