Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2018, 11:18

Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на ЧЕ па плаванні ў Дубліне

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Дубліне (Ірландыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заплыве на 400 м вольным стылем беларус выступаў у катэгорыі S13 і паказаў вынік 4 хв 01,12 сек. Другое месца заняў украінец Кірыл Гарашчанка, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Партала. П'едэстал гонару на дыстанцыі 400 м вольным стылем быў такім жа, як і на 200 м комплексным плаваннем.

У актыве 11-разовага паралімпійскага чэмпіёна на кантынентальным форуме плыўцоў у Дубліне ўжо чатыры залатыя ўзнагароды. Раней Ігар Бокій заняў першае месца на дыстанцыях 100 м брасам і батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. Як паведамлялася, на верхнюю прыступку п'едэстала гонару кантынентальнага форуму паднімаўся яшчэ адзін беларус - Рыгор Зудзілаў.

У медальным заліку чэмпіянату Еўропы беларуская каманда з пяццю залатымі, адной сярэбранай і дзвюма бронзавымі ўзнагародамі займае сёмае месца. Лідзіруюць паралімпійцы Украіны, на рахунку якіх 22 залатыя медалі. Чэмпіянат Еўропы завершыцца 19 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі